1 лiстапада распачаў сваю работу тыдзень беларускай мовы i лiтаратуры, прысвечаны году народнага адзiнства. Адкрыццё тыдня прайшло ў фармаце прэзентацыi ” Пiншчына – маё жыццё i натхненне”.
У лiцэi ўжо стала традыцыяй у хмурныя лiстападаўскiя днi: ўспамiнаць iмёны Якуба Коласа i Яўгенii Янiшчыц. Жыццё iх завязана з палескiм краем, а замшэлыя балоты, Пiнскiя краявiды i, нарэшце, самi палешукi натхнялi беларускiх паэтаў на творчасць. Навучэнцы групы 10 успомнiлi старонкi бiяграфii Якуба Коласа i Яўгенii Янiшчыц, з задавальненнем чыталi iх вершы, разгадвалi красворды, гутарылi пра сваё жыццё ў Беларусi. Кульмiнацыяй прэзентацыi стала чытанне верша Я. Янiшчыц “Прыедзь у край мой цiхi… ” Максiмам Барташам.
Казіцкая Ала Юр’еўна выкладчык беларускай мовы і літаратуры.








