З 19 верасня ў “Пінскім дзяржаўным каледжы будаўнікоў” праходзіў тыдзень роднай мовы “Як ты дорага мне, мая родная мова!”. Мэта праведзеных мерапрыемстваў – прыцягнуць увагу да роднага слова, падкрэсліць неабходнасць павагі да беларускай мовы ў сучаснай камунікатыўнай прасторы, павысіць матывацыю да культуры маўленчай дзейнасці, выхаваць у навучэнцаў паважлівае і адказнае стаўленне да гісторыі беларускага народа, сфарміраваць усведамленне непарыўнай сувязі гісторыі і сучаснасці нашай краіны.
Навучэнцам былі прапанаваны цікавыя мерапрыемствы і яны ахвотна прымалі ў іх удзел.
У бібліятэцы каледжа супрацоўнікі аформілі тэматычную выставу, якая адлюстроўвае пытанні сучаснай беларускай літаратурнай мовы, а таксама выставу “Сэрцам роднага слова краніся”.
Continue reading “Тыдзень роднай мовы “Як ты дорага мне, родная мова”” →