Экскурсія ў музей Якуба Коласа ў вёсцы Пінкавічы

Сёння перад навучэнцамі каледжа распахнуў свае дзверы музей Якуба Коласа ў вёсцы Пінкавічы. Гасціннасць супрацоўніцы музея Жаны Мікалаеўны зняла адразу ўсе бар’еры. Цікавая экскурсія, інтэрактыўная гульня, частаванне сухарамі з сапраўднай печы прыйшліся даспадобы нашым хлопцам.

Гледзячы на тое, як ушаноўваюць памяць пра Коласа жыхары Пінкавічаў, многія з іх захацелі самі праславіць свой край…

Адказны: выкладчык беларускай мовы і літаратуры, Казіцкая Ала Юр’еўна.

Добавить комментарий