Сёння ў калледжы праходзіў конкурс чытальнікаў пад назвай “Жыве ў народзе голас песняроў”. Навучэнцы чыталі вершы аб вайне, аб беларускай прыродзе, аўтарамі якіх з’яўляецца, канешне ж, Я.Колас і Я.Купала. Журы аб’ектыўна ацаніла падрыхтоўку і здольнасці ўдельнікаў, былі вызначаны пераможцы, якія атрымалі прызы.
Адказны: выкладчык беларускай мовы і літаратуры, Казіцкая Ала Юр’еўна.



