Дзень роднай мовы пачаўся ў каледжы будаўнікоў акцыяй “Прывітаемся па-беларуску!”
У вачах навучэнцаў, работнікаў каледжа, выкладчыкаў, майстраў было і здзіўленне, і разгубленнасць… Але радуе тое, што ў адказ было чуваць: “Добрай раніцы!”
Відаць, просьба Яўгеніі Янішчыц далятае да свядомасці людзей –
… Ды калі ты не безродны сын –
РАЗМАЎЛЯЙ СА МНОЙ ПА-БЕЛАРУСКУ!
Адказная: Казіцкая А.Ю., выкладчык беларускай мовы і літаратуры.