04.11.2021 у ліцэі, у межах нядзелі беларускай мовы і літаратуры, прайшло квэст-падарожжа “Адзінства ў нас.”
Падарожжа было з прыпынкамі “Нашы дзяржаўныя сімвалы”, “Беларусь культурная”, “Адзінства народа ў народнай мудрасці” і г.д. На гэтых прыпынках спаборнічалі дзве каманды “Бульбашы” і “Палешукі” і хоць, перамогу атрымалі “Палешукі” – у канцы ўсе аб’ядналіся і, узяўшыся за рукі, утварылі сэрца. Гэта і было доказам таго, што ў адзінстве сіла Беларусі.
Казіцкая Ала Юр’еўна выкладчык беларускай мовы і літаратуры.







