На кожнай сцяжынцы іх песня і голас

Сёння ў коледжы прайшла пазнавальная гадзіна “На кожнай сцяжынцы іх песня і голас”.

Навучэнцам групы №11 былі прапанаваны цікавыя факты з жыцця Я.Коласа і шмат пазнавальнага пра Я.Купалу. Хлопцаў вельмі здзівіў той факт, што Янка Купала любіў кветкі, а потым плёў з іх вянкі, але, даведаўшыся больш пра яго паэзію, пра тое, што Купала – паэт-рамантык, яны згадзіліся, што гэта нармальная з’ява.

Не ведалі яны і пра тое, што за некалькі гадзін да таго, як спынілася сэрца Якуба Коласа, ён клапаціўся аб стане беларускай мовы ў краіне.

Адказны: выкладчык беларускай мовы і літаратуры, Казіцкая Ала Юр’еўна.

Добавить комментарий