“Смак роднай мовы”

19 лютага ў коледжы была праведзена інфармацыйная гадзіна “Смак роднай мовы” да Міжнароднага дня роднай мовы (21 лютага). Вучні з задавальненнем удзельнічалі ў конкурсах: “Прывітанне”, “Словы – змейкі”, “Вам слова, юныя паэты!”, “Спрыт, знаходлівасць і розум”, “Папацей, грамацей!”, “Пазнай фразеалагізм” і іншыя.
Свята роднай мовы праявіла ў вучняў цікавасць да моўнага багацця свайго народа, выхоўвала ў вучняў прагу да пошуку трапнага адказу, кемлівасць, знаходлівасць, артыстызм.

Добавить комментарий